17.06.2018 / 19:48

У Мінску адсвяткавалі Дзень бацькі ФОТЫ 7

Дзень бацькі ў Мінску адсвяткавалі сёння ў парку Горкага. Бацькі змаглі праявіць сябе ў конкурсах «Самы моцны», «Ці ведаеце вы адзін аднаго», «Вялікія кулінары». На мерапрыемстве працавала літаратурная пляцоўка «Чытаем разам з татамі». Прайшлі спартыўныя эстафеты, конкурс малюнкаў на асфальце, майстар-класы. Спецыялісты паказалі, як вырабіць сувенір сваімі рукамі, навучылі даглядаць за нованароджаным і развіваць творчыя здольнасці дзіцяці.

Свята было прымеркавана да Міжнароднага дня бацькі, які адзначаецца ў трэцюю нядзелю чэрвеня.

3
Алесь / Адказаць
17.06.2018 / 21:23
Цудоуна! Файныя iнiцытыва i мерапрыемства!
1
бл. / Адказаць
17.06.2018 / 21:52
У парку імя Горкага?Беларусы?А мова?
5
Каргар / Адказаць
17.06.2018 / 22:13
Никаких веселий. Лишь тупое дурачье аедетсч на исполкоиовмкие праздники.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру