55-гадовы стрыечны брат каралевы Лізаветы II лорд Івар Маўнтбатэн ўпершыню ў гісторыі сям'і згуляе аднаполае вяселле з 55-гадовым Джэймсам Койлам. Пра гэта паведамляе Daily Mail.
Івар Маунтбатэн, яго былая жонка і будучы муж Джэймс Койл.
Маўнтбатэн рашыўся на такі крок пасля 16 гадоў шлюбу і нараджэння траіх дзяцей. З будучым мужам ён пазнаёміўся тры гады таму на швейцарскім гарналыжным курорце. Да гэтага года яны хавалі свае адносіны ад сваякоў і адважыліся на прызнанне толькі цяпер.
Івар Маўнтбатэн з дзецьмі і былой жонкай.
Мяркуецца, што першае каралеўскае гей-вяселле адбудзецца ўжо гэтым летам. Пад вянец мужчын павядзе былая жонка Маўнтбатэна — Пені.