18.06.2018 / 10:55

Праціўнік «Паедзем, паядзім» паведаміў, што рэстаран замініраваны — завялі крымінальную справу 51

Стала вядома, што на аднаго з удзельнікаў абароны Курапат Мікіту Найдзёна завялі крымінальную справу — артыкул 340.1 КК Беларусі «Свядома лжывае паведамленне пра небяспеку». Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведамляе актывіст Алег Корбан.

Хлопец знік з радараў у панядзелак 11 чэрвеня.

Высветлілася, што Найдзён вырашыў патэлефанаваць у рэстаран «Паедзем, паядзім» і паведаміў яго супрацоўнікам, што ўстанова замінаваная. Прыехалі сапёры, МНС і хуткая дапамога. Адразу высветлілася, што паведамленне лжывае.

Актывіста затрымалі, агледзелі кватэру, павезлі ў РУУС, дзе адбыўся допыт. Пасля яго ўтрымлівалі 3 сутак. Вызвалілі хлопца да судовага паседжання пад хатні арышт.

Мікіта Найдзён — 27-гадовы актывіст, працуе штампоўшчыкам на Мінскім трактарным заводзе, жыве з маці.

3
Чалавек / Адказаць
17.06.2018 / 20:38
Хлопец, канечне, пагарачыўся. Але лаўлю сябе на думцы, што ня надта расстроіўся б, калі б паведамленьне аказалася праўдай.
27
шлёма / Адказаць
17.06.2018 / 20:55
Пусть молит Бога, чтоб условно дали.
50
Кент / Адказаць
17.06.2018 / 21:06
Идиот
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру