17.06.2018 / 22:55

Перамога Мексікі і Сербіі, нічыя Бразіліі і Швейцарыі — вынікі чацвёртага гульнявога дня ЧС + ВІДЭА галоў 2

Скончыўся чацвёрты гульнявы дзень чэмпіянату свету па футболе. На турніры сёння было 3 матчы.

У групе E зборная Сербіі выйграла ў Коста-Рыкі. Нягледзячы на роўную гульню, больш пашанцавала сербам. Адзіны гол-шэдэўр са штрафнога забіў Аляксандр Калараў на 56-ай хвіліне.

У другім матчы дня нечакана прайгралі дзейсныя чэмпіёны свету немцы. Перамагла іх зборная Мексікі. Хоць немцы і дамінавалі на полі, усё вырашыў удар Ірвінга Ласана на 35-й хвіліне. Выніковы лік — 0:1.

У апошнім матчы дня бразільцы таксама нечакана не здолелі адолець швейцарцаў. Вынік матчу - 1:1.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

0
Грыцыян Таўрычэскі / Адказаць
17.06.2018 / 22:59
Папраўце вынік матчу Бразілія - Швайцарыя 1:1
0
!!! / Адказаць
17.06.2018 / 23:00
У апошнім матчы дня бразільцы таксама нечакана не здолелі адолець швейцарцаў. Вынік матчу - 0:1 (!!!!)
https://nn.by/?c=ar&i=211323
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру