18.06.2018 / 07:59

У Калумбіі перамог кандыдат, які заклікаў змяніць мірную дамову, за якую папярэдні прэзідэнт атрымаў Нобеля 3

Прадстаўнік правай партыі «Дэмакратычны цэнтр» Іван Дуке плануе істотна змяніць мірную дамову паміж урадам Калумбіі і паўстанцамі з FARC, за якую папярэдні прэзідэнт атрымаў Нобелеўскую прэмію, паведамляе Deutsche Welle.

Па дадзеных выбарчай камісіі, апублікаваных у нядзелю, 17 чэрвеня, за Дуке аддалі свае галасы 53,95% выбаршчыкаў. Яго супернік, былы мэр сталіцы Калумбіі Багаты Густава Петра набраў 41,83% галасоў.

Дзеючы прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас ужо павіншаваў Дуке з перамогай. 

Івана Дуке называюць палітычным пратэжэ былога прэзідэнта Калумбіі Альвара Урыбе, які, у сваю чаргу, лічыцца найбольш суровым крытыкам мірнай дамовы паміж урадам краіны і паўстанцкай групоўкай FARC. Нягледзячы на адабрэнне сусветнай грамадскасці, пагадненне не атрымала абсалютнай падтрымкі сярод калумбійцаў. Пасля заключэння дагавора ў 2017 годзе Дуке казаў, што ён «парве пагадненне на кавалачкі». Пазней ён памяняў свой тон на больш спакойны: палітык падкрэсліваў, што гаворка ідзе не пра адмену, а пра ўнясенне змяненняў у мірнае пагадненне.

 За ролю ва ўрэгуляванні канфлікту Хуан Мануэль Сантас быў ганараваны Нобелеўскай прэміі міру за 2016 год.

0
не толькі пра футбол / Адказаць
18.06.2018 / 09:46
Што яму не падабаецца і што ён плануе змяніць? І, наогул, аб чым дамова?
0
просты лагарытм / Адказаць
18.06.2018 / 09:59
Калi антыпод нобеля, то добра
0
Серый Кардинал / Адказаць
19.06.2018 / 18:42
Не вносить "изменения", а только отменять!..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру