18.06.2018 / 10:07

У Нідэрландах мікрааўтобус заехаў у натоўп на фестывалі, ёсць пацярпелыя

У Нідэрландах мікрааўтобус наехаў на натоўп людзей, у выніку чаго загінуў адзін чалавек і яшчэ трое атрымалі траўмы. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву паліцыі.

Інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Лімбург на поўдні Нідэрландаў на фестывалі PinkPop, праз некалькі гадзін пасля выступу вядомага амерыканскага выканаўцы Бруна Марса.

У ведамстве адзначылі, што аўтобус ехаў з боку сцэны і пасля наезду на людзей схаваўся. «Аўтобус абвешчаны ў вышук», — дадалі супрацоўнікі паліцыі. Па папярэдніх дадзеных, мадэль мікрааўтобуса — Fiat Doblo, ён белага колеру, і ў яго нумары ўтрымліваюцца лічбы 257. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру