18.06.2018 / 11:09

У Гродне маці ледзь не забіла сына за тое, што прывёў дзяўчыну 24

Здарэнне адбылося на выходных. 50-гадовая жанчына ледзь не пазбавіла жыцця сына, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Вечарам паміж сваякамі ўзнікла спрэчка. Маці не спадабалася, што сын прывёў дадому дзяўчыну.

Маладыя людзі жылі разам ужо некалькі тыдняў, і маці ўвесь гэты час не падабалася прысутнасць дзяўчыны.

Гэтая тэма і стала прычынай канфлікту. Маці наразала каўбасу, увесь час нагаворваючы на дзяўчыну. Ён жа абараняў дзяўчыну.

Тады жанчына развярнулася і ўдарыла сына нажом у жывот.

Пацярпелы шпіталізаваны. 

7
Мiця Выкручанскi / Адказаць
18.06.2018 / 11:20
...мать ударила !....а мама бы приняла !
4
ўантуфры / Адказаць
18.06.2018 / 11:23
Маладым патрэбна асобнае жыллё. У цывілізаваных краінах гэта разумеюць - вырасла дзіця, яму грошы на коледж і прэч з хаты. А у нас пакуль з гэтым цяжка - працы няма, грошай на кватэру няма, дзякуй уладзе за сацыяльную дзяржаву.
35
tamara / Адказаць
18.06.2018 / 11:30
Весці дзяўчыну трэба ў свае харомы,а не ў бацькоўскія,відаць ,што ен з мамы здзекваўся
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру