18.06.2018 / 11:14

На акцыі пратэсту ў Берасці замест ціхароў ходзяць ціхаркі ФОТА 33

Упершыню ўдзельнікаў акцыяў пратэсту ў Берасці здымаюць жанчыны

Удзельнікі сённяшняй акцыі пратэсту супраць будовы акумулятарнага заводу даслалі «Белсату» здымкі на якіх бачна, што відэарэгістрацыяй пратэсту ўпершыню за ўсю гісторыю правядзення гэткіх акцыяў займаюцца жанчыны.

Паводле некаторых берасцейцаў, жанчыны з’яўляюцца супрацоўніцамі Ленінскага РАУС Берасця

Некалькі месяцаў таму міліцыя спрабавала замаскавацца пад удзельнікаў акцыі з дапамогай балонікаў, але памылілася з колерам.

З лютага берасцейцы па нядзелях выходзяць на цэнтральную плошчу гораду карміць галубоў. Гэтак яны пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу недалёка ад Берасця.

Калі на першыя кармленне галубоў выходзіла некалькі сотняў чалавек, то з пачаткам лета акцыі пайшлі на спад. Цяпер на іх прыходзіць звычайна некалі дзясяткаў чалавек. Сёння было 35.

Улады, аднак, не прыслухоўваюцца да людзей і плануюць запусціць патэнцыйна шкодную для здароўя берасцейцаў вытворчасць.

1
ўантуфры / Адказаць
18.06.2018 / 11:19
Ўсё больш дармаедаў копіцца на карку народа, каб не даць яму падняць галаву і не скінуць з сябе, як вашэй.
0
Kate / Адказаць
18.06.2018 / 11:28
Ну ўсе, гамон. Калі працу аддалі жанчынам, значыць праца страчвае прэстыж. Плаціць сталі меней ціхарам, відаць))
1
хамса / Адказаць
18.06.2018 / 11:43
ну ўсё.. цяпер мужчыны зусім не пры дзялах - белыя і пухнатыя, а ўсю дрэнь робяць 'цёткі'.. 'Женщины наши любимые! .. Это вы проголосовали первый раз за нашего президента.Это вы сидите на участках,где его выбираете на новый пожизненный срок.' - цытата з каментара пад іншай тэмай.. тыповая такая думка.. зараз тут будзе сотня такіх падобных
але, Мужчинщины наши любимые, хто паслаў гэтых цётак на заданне?
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру