18.06.2018 / 12:07

КДБ пачаў трэсці дзялкоў ад медыцыны: затрыманыя начальнік упраўлення Мінабароны і дырэктар Цэнтра медыцынскіх экспертыз 57

КДБ узяўся за шэрыя схемы ў пастаўках медыцынскіх тавараў: затрыманы некалькі чалавек са сферы медыцыны.

«У нас затрыманыя два чалавекі», — сказаў «Нашай Ніве» намеснік дырэктара Цэнтра медыцынскіх экспертыз і выпрабаванняў Сяргей Зінчанка. 

Гаворка ідзе пра кіраўніка цэнтра — Аляксандра Сталярова, а таксама пра яго намесніка. 

Аляксандр Сталяроў

Магчыма, што ў адным шэрагу з гэтымі затрыманнямі ідзе і затрыманне афіцэра Генштаба, начальніка ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўніка Аляксея Яськова. 

Аляксей Еськоў, фота: mil.by

«У краіне створана сістэма, якая дазваляе выкрываць любое злачынства», — вось так пракаментаваў гэты факт прэс-сакратар ведамства Уладзімір Макараў. 

Вядома, што да Цэнтра медыцынскіх экспертыз у праваахоўных органаў набралася шмат пытанняў: ДФР правяраў яго дзейнасць адносна даўно, з мінулага года. 

У Беларусі існавалі схемы штучнага завышэння цэн на розныя медыцынскія тавары, рабілася гэта праз стварэнне фірмаў-пракладак і лабіравання іх інтарэсаў. 

«Наша Ніва» падрабязна апісвала гэтую схему ў адным са сваіх расследаванняў. 

Чытайце таксама: Расследаванне: як беларусы пераплачваюць тысячы даляраў за бясплатныя аперацыі ў дзяржаўных клініках

У выніку склалася парадаксальная сітуацыя: пры нібыта дзяржаўным кантролі цэн на лекі і мінімальных надбаўках абсалютная большасць лекаў каштавала ў разы даражэй такіх самых у Польшчы, Украіне ці Літве. 

Таксама вядома, што затрыманых асобаў болей, але КДБ пакуль не каментуе сітуацыю і не агучвае ўвесь спіс падазраваных. 

АЯ

6
?! / Адказаць
18.06.2018 / 12:27
Неподъёмные цены на лекарства,поборы в поликлиниках,в стационарах,коньячные погреба у хирургов,платные обследования и лечение... Люди стонут от всего этого. А некоторым всё мало. Когда вы уже нахапаетесь.нелюди?!
1
Alisa / Адказаць
18.06.2018 / 12:27
Ды калі вы ўжо там усе нахапаецеся??? Калі вам ужо хопіць?
2
Міхаіл / Адказаць
18.06.2018 / 12:40
Можа будзе нарэшце зроблена праўдзівая, аб'ектыўная медыцынская экспертыза па гібелі ваеннаслужачага Коржыча?!
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру