29.10.2008 / 13:26

У Горадні былая эмігрантка зрабіла сабе сьмерць 10

Жанчына зачыніла дзьверы ў пакой, дзе сын працаваў за кампутарам, і павесілася ў калідоры.

Жыхарка Горадні павесілася на сабачым павадку. Першы раз яна спрабавала скончыць з сабою ў красавіку.

Тады наглыталася таблетак і пырнула сябе нажом у жывот. Яе паспелі выратаваць: сыны вызвалі «хуткую».

Незадоўга да гэтага 55-гадовая жанчына вярнулася з Іспаніі, дзе яна працяглы час працавала. У яе пачалася дэпрэсія. Яна казала, што за мяжой жыць было лепей. Некаторы час за ёй назіралі медыкі.

Аднак у канцы лета дэпрэсія вярнулася. На гэты раз гродзенка зачыніла дзверы ў пакой, дзе сын працаваў за кампутарам, і павесілася ў калідоры.

Эўрарадыё

0
Мараліст / Адказаць
29.10.2008 / 13:29
Як можна не любіць жыццё?
0
Maga 2 мараліст / Адказаць
29.10.2008 / 13:53
А вы ведаеце што такое дэпрэсія? Ці вы яшчэ ў тым узросьце, калі "... і сказала кроха -- буду дзелаць харашо і не буду плоха".
0
Тэкля / Адказаць
29.10.2008 / 14:37
Навошта яна вярнулася на гэтую "радзіму", якая толькі і здольная што ботам у твар. Спачуваю.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру