Сетка рэстаранаў «Макдональдс» у будучыні цалкам адмовіцца ад пластыкавых саломінак у сваіх рэстаранах. Ужо з верасня яны знікнуць у брытанскіх установах, перадае Business Insider.

Яны будуць замененыя на іншыя, зробленыя з паперы. «Мы апыталі вялікую частку нашых кліентаў і высветлілі, што яны не супраць новаўвядзення», — заявіў выканаўчы дырэктар «Макдоналдс» Вялікабрытаніі і Ірландыі Пол Памрэй. Па дадзеных BBC, толькі ў рэстаранах «Макдоналдс» у Вялікабрытаніі штодня выкарыстоўваецца за 1,8 млн саломінак у дзень.

Калі адмова ад трубачак пройдзе паспяхова, то кампанія па плане пяройдзе на папяровыя саломінкі ў ЗША, Францыі і Нарвегіі.

Затым «Макдоналдс» адмовіцца ад пластыкавых трубачак па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0