18.06.2018 / 17:12

Хто збочыць першым? У Расіі пяцёра мажораў згулялі ў смяротную гульню — прайгралі ўсе 53

Чацвёра маладзёнаў загінулі і адзін пацярпеў у выніку сутыкнення двух квадрацыклаў у Свярдлоўскай вобласці, Расія. Ахвярамі жудаснай аварыі сталі два хлопцы і дзве дзяўчыны, якім каля 20 гадоў. Яшчэ адна дзяўчына пацярпела і была экстрана дастаўлена ў шпіталь.

Дзяўчына і хлопцы былі «залатой моладзю» з багатых сем'яў, і замест выпускнога ва ўніверсітэце яны адважыліся на экстрэмальныя забавы. Яны выбралі экстрэмальную гульню на квадрацыклах, сутнасць якой была ў тым, хто першы збочыць. У выніку на высокай хуткасці здарылася лабавое сутыкненне, чацвёра чалавек загінулі.

На спідометрах, якія адваліліся пасля аварыі, у аднаго хуткасць была зафіксавана 70 кіламетраў у гадзіну, у іншага — 110. Выжыла толькі адна дзяўчына, якая не была прышпілена і пры сутыкненні вылецела ў кусты.

Паводле папярэдняй інфармацыі, квадрацыклы належалі віцэ-прэзідэнту холдынгу «Руская медная кампанія». Сярод загінулых у ДТЗ — яго дачка.

16
ывпф / Адказаць
18.06.2018 / 17:17
натуральны адбор. 
10
Я. / Адказаць
18.06.2018 / 17:23
Правильно что такие кадры нелицеприятные, чтоб другим не повадно было. Лучше б в благотворительности себя реализовывали, если денег одним местом жуй. Порисовались хлопцы перед девками
15
Вова / Адказаць
18.06.2018 / 17:23
Старынная расейская забава, цiпа «кулачнага бою»
Паказаць усе каментары/ 53 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру