19.06.2018 / 12:28

Как восстановить интерес к поэзии? Идеями из Youtube, iTunes и Spotify 12

Нашу эпоху часта называюць непаэтычнай. І калі ў Беларусі сітуацыя проста нядобрая, усё значна горш па іншы бок шэнгенскай сцяны. У той жа Вільні натыкнуцца на зборнік сучаснага летувіскага паэта — рэдкасць. У Менску ж пазнаёміцца з перспектыўнымі аўтарамі ўсё яшчэ рэальна, і выдаецца шмат цікавых рэчаў, але і яны прадаюцца смешнымі накладамі.

Не хачу енчыць пра тое, што раней трава была зелянейшаю. Выйсце знайсці можна. Думаю, добра пражыць гэтую эпоху класічная паэзія можа толькі ў сімбіёзе з іншымі мастацкімі формамі. Далей разгледзім, што паэзія можа пазычыць у музыкі і графікі.

Калі я кажу пра звязку з музыкай, то зусім не кажу пра рэп. Па-першае, таму, што гэтая тэма крышачку стала маветонам, а па-другое, таму што ёсць варыянты цікавейшыя. Што датычыцца самой гэтай тэмы, то, хоць і цікава параўнаць ЛСП з класікам Бадлерам, яны перадусім — лірыкі, а не паэты. Паэзія заканчваецца там, дзе галоўны акцэнт пачынае рабіцца на музыцы.

У музыкі ж паэзія можа смела запазычваць сістэму і музычнасць. Сістэму яна можа запазычыць, скраўшы ідэі iTunes ды Spotify, а таксама альбомную сістэму

(значна лягчэй набыць і прачытаць паўнавартасны скончаны зборнік у 30 старонак, чым у 300). Музычнасць яна і так запазычвае гукапісам і паўтарэннямі, і, мяркую, да гэтых прыёмаў варта смела звяртацца і ўдасканальваць іх. Зрабіўшы верш прыемным для гучання, аўтар прымушае чытача вяртацца да яго, і шмат у чым пераасэнсоўваць.

Цяпер пагутарым пра тое, што паэзія можа ўзяць у графікі. Яна і так часта забірае ў яе форму, калі сам верш на першы погляд выглядае як нешта, пра што ў вершы ідзе размова (гэта было распаўсюджана яшчэ з часоў Сімяона Полацкага). Але паэзія можа ўзяць таксама і экспрэсію каліграфіі, і смела асвойвацца ў папулярных сёння графічных фарматах.

Каліграфія можа вярнуць паэзію да таго часу, калі аўтар пісаў рукой, а не клавішамі. І хаця пісаць клавішамі вельмі зручна, напісанне ад рукі можа дадаць шмат пачуццёвасці.

Але гэта не пра публікацыю рукапісаў — думаю, пры афармленні вершаў вялікая ўвага мусіць быць нададзена каліграфіі і тыпаграфіцы як частцы дызайну. Імі можна перадаваць эмоцыі, закладзеныя ў верш. Імі можна рабіць зборнікі шэдэўрамі выдавецкага, а не толькі тэкставага, мастацтва. Каліграфія здольная і падштурхнуць натхненне аўтараў!

Выходзіць у новыя фарматы паэзіі вельмі варта. У час, калі большасці з нас прасцей уключыць відэа на Ютубе, чым прачытаць артыкул у часопісе, не ўкладацца ў папулярныя фарматы для паэзіі — значыць заставацца актуальнай для двух з паловай чалавек. Вершы ў якаснай зборцы змогуць заняць сваё месца ў відэапрасторы. І гэта не павінна быць толькі галава, якая прамаўляе словы — можна ствараць паўнавартасныя паэтычныя кліпы, буктрэйлеры, відэапаэмы або тэкставыя ролікі, у якія і вышэйзгаданую каліграфію можна прыцягнуць.

Задумаўшыся пра тое, як можна змешваць формы, я вырашыў зняць відэа для трыялета, напісанага яшчэ восенню. Вось што атрымалася:

Сімбіёз і запазычанні наўрад ці адразу пачнуць новую эру паэзіі і наўрад ці дапамогуць у скаргах на «непаэтычны час». Але яны могуць зрабіць паэзію крыху бліжэйшай не толькі да зацікаўленай у вершах невялікай супольнасці людзей, але і для большых масаў. Зусім не абавязкова збіраць стадыёны, але падштурхоўваць любую зацікаўленасць да гэтага віду мастацтва — варта. Роўна так жа, як варта спрабаваць, камбінаваць, ствараць і публікаваць.

Антось Сівых

8
СА / Ответить
19.06.2018 / 09:29
Усё ж, калі хтосьці кранаецца "музыкі", трэба кожнага разу ўдакладняць, пра якую менавіта музыку ідзе размова. Што значыць "музычнасьць" і ў якой ступені яна суадносіцца з "прыемным гучаньнем"? Ці знаёмы аўтар з акадэмічнай музыкай апошніх ста гадоў? І пры чым тут "альбомны фармат" - ці ня варта было б аўтару перш пазнаёміцца з найбольш вядомымі творамі Малера, Р. Штраўса, Мэсіяна, Штокгаўзэна ці Пэндэрэцкага? Вот ужо дзе "альбомны фармат"... Ці, калі размова пачынаецца пра "музыку", то маецца на ўвазе выключна папса? Тады ўсё насамрэч сумна.
2
не востребованы - их проблемы. почему кто-то должен переживать. что не востребован чей-то труд. кото / Ответить
19.06.2018 / 09:42
Люди не хотят слушать то. что им не нравится. Чтобы говорить то. что нравится. нужно делать то. что нравится. а если делать хочется гадости. оллевывая и обвиняя. то никто не только этого не хочет поучать. но и слушать про это не хочет.  Сначала было слово - это когда люди начинают говорить про что-то хорошее. а потом вынуждены это хорошее делать. если говорят про хорошее. а не как покусают и как плохо относятся к окружающим. Приятно слушать и смотреть про то как люди хорошо работают. а если только плюются и требуют что-то от  других. то это какие-то бездари и бездельники. желающие свои обязанности и проблемы сваливать на других. кто вообще не при чем. а просто телевизор включил или книжку открыл. 
8
лічбавік / Ответить
19.06.2018 / 10:04
ужо пяць гадоў, як беларуская паэзія на айцюнзе ды спаціфаі стабільна прысутная - https://itunes.apple.com/us/album/iambnbass/742065416

на ётубе дык і таго раней


Показать все комментарии/ 12 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера