18.06.2018 / 21:00

Мужчына ў Мінску друкаваў фальшывыя 50-рублёвыя банкноты 2

Мінчанін расплаціўся на рынку фальшывымі грашыма, паведамляе Следчы камітэт.

34-гадовы жыхар сталіцы 14 чэрвеня на рынку «Тутэйшы» збыў падробленую купюру наміналам 50 рублёў. Жанчына-прадавец папрасіла дапамогі ў размене прадстаўніка адміністрацыі, які праходзіў побач разам з міліцыянтам. Сапраўднасць выклікала падазрэнне, і мужчына быў затрыманы. Пры гэтым ён паспрабаваў выкінуць яшчэ 4 аналагічныя купюры. Таксама пры сабе ў яго была знойдзена купюра 50 рублёў з ідэнтычным серыйным нумарам.

Экспертыза паказала, што грашовы білет, якім расплаціўся мужчына, — падробка. Пры аглядзе дома падазраванага ў яго канфіскавалі шматфункцыянальную прыладу для друку і іншая камп'ютарная тэхніка.

Раней мінчанін неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

1
валенок / Адказаць
18.06.2018 / 21:11
незамысловатые минскачи
0
сьвictok z burbalkami / Адказаць
18.06.2018 / 22:48
Прадавец папрасіла адміністратара? А той з міліцыянтам? Фальшываманетчыку толькі гэта і ??? Кінооооо
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру