Урад рэкамендаваў ацэньваць эфектыўнасць работы мясцовых улад па колькасці працаўладкаваных грамадзян. Гэта змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 15 чэрвеня.

Аблвыканкамам рэкамендавана зацвердзіць у якасці ключавых паказчыкаў, якія ўжываюцца для ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў адпаведных райвыканкамаў, гарвыканкамаў, паквартальныя значэнні паказчыкаў па колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў на 2018 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0