Дзярждэпартамэнт ЗША будзе адсочваць камерцыйную актыўнасць вайскова-прамысловых комплексаў замежных дзяржаў з дапамогай іншых арганізацый, як амерыканскіх, так і замежных.

Адсочваць інфармацыю прапануецца ў крыніцах на рускай мове, арабскай, кітайскай, фарсі і урду.

Пра планы Дзярждэпу стала вядома з інфармацыі на дзяржаўным партале урадавых грантаў. Там апублікавана абвестка пра конкурс на стварэнне праекта маніторынгу і аналізу інфармацыі, якая знаходзіцца ў адкрытым доступе, пра здзелкі ў галіне гандлю зброяй і вайсковай тэхнікай.

Аб'ём кантракта — да паўмільёна даляраў. Удзельнічаць у ім могуць няўрадавыя, камерцыйныя і адукацыйныя арганізацыі.

Гэтая інфармацыя неабходная Дзярждэпартаменту для кантролю над выкананнем рэжыму санкцый і нераспаўсюджвання. У аб'яве асабліва падкрэсліваецца, што гаворка ідзе пра актыўнасць ва ўсіх абласцях гандлю зброяй і вайсковай тэхнікай, уключаючы звычайную зброю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?