18.06.2018 / 23:19

Мова наша. На святога ніколі 13

«Вітаю, НН! Скажыце, калі ласка, што значыць гэты выраз у апытанцы пра Курапаты: «закрыюць на святога ніколі»? Спрабаваў метадам «Страціць нельга памілаваць», але нават з коскамі сэнсу не з'яўляецца. Магчыма, вы малі на ўвазе, што закрыюць на Святога Мікалая, але ж у такім выпадку там хапае граматычных памылак і не выдзеленае імя асабістае», — напісаў нам чытач Юры.

Шаноўны Юры, выраз «на святога ніколі» — гэта беларускі аналаг ангельскага выразу in a month of Sundays, расейскіх «после дождічка в четверг», «когда рак на горе свістнет». Гэта значыць, невядома калі, ніколі, пры збегу невыканальных умоў. У беларускай мове ўзнік такі выраз, бо па-беларуску словы «ніколі» і «Мікола» гучаць падобна.

Рэд.

5
Пацыфіст / Адказаць
18.06.2018 / 23:53
Прабачце, паважаныя, але гэты выраз у Заходняй Беларусі да 1939 году гучаў па-польску: "На свенты нігды" - гэта значыць на святое НІКОЛІ! І вельмі часта ўжываўся пры адмоўным адказе на якую просьбу. У асобных рэгіёнах захаваўся гэты выраз да сённяшніх дзён.
1
Аднадумца / Адказаць
18.06.2018 / 23:54
Былая Віленшчына - "на святыя нігды" (націск на літару "і").
1
Справядлівасць / Адказаць
18.06.2018 / 23:56
Слоўнікі ведаюць толькі "На святыя ніколі".
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру