«Падрыхтоўка да параду войскаў Мінскага гарнізона да Дня Незалежнасці Беларусі падыходзіць да завяршальнага этапу», — адзначаецца ў паведамленні Міністэрства абароны.

У складзе 19 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі возьме ўдзел каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі.

Традыцыйна ў парадзе возьмуць удзел вайскоўцы Узброеных Сіл Расіі.

Упершыню ў парадным страі пройдуць жанчыны-вайскоўцы злучэнняў і воінскіх часцей беларускай арміі і зводны разлік кадэцкіх вучэльняў, спецыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх карпусоў.

Таксама ўпершыню ў ваенным парадзе войскаў Мінскага гарнізона плануецца ўдзел параднага разліку ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Генеральныя рэпетыцыі пройдуць 23 і 28 чэрвеня з 23.00 на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава ў горадзе Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0