19.06.2018 / 11:52

«Белзамежбуд» пабудуе храм і комплекс БПЦ на вуліцы Вызвалення ў Мінску 23

Кампанія «Белзамежбуд» пабудуе комплекс Беларускай праваслаўнай царквы на вуліцы Вызвалення. На днях дзеля гэтага знеслі будынак былога ваенкамата. Калі з'явіцца новы комплекс і як ён будзе выглядаць — у матэрыяле TUT.BY.

Ілюстрацыі: gse.by

Аб будынках XIX стагоддзя ў межах вуліц Вызвалення — Шпалерная, якія ўжо некалькі гадоў знаходзяцца ў паўаварыйным стане, пісалі даўно. БПЦ доўга шукала інвестара, каб пабудаваць тут культурна-асветніцкі цэнтр. А ўжо ў чэрвені гэтага года стала вядома, што яго ўзвядзе кампанія «Белзамежбуд», звязаная з бізнэсменам і праваслаўным мецэнатам Віктарам Шаўцовым.

Малюнкі з сайта bzs.by

Паміж кампаніяй і Мінскай епархіяй быў падпісаны дагавор аб будаўніцтве храма ў гонар Уваскрасення Славушчага і шматфункцыянальнага духоўна-асветніцкага комплексу будынкаў. А на днях на пляцоўцы будучага комплексу знеслі будынак былога ваенкамата.

А вось збудаванні XIX стагоддзя на Вызвалення 6, 6а, чакае рэканструкцыя — гэта аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны. Комплекс плануюць пабудаваць да снежня 2019 года, і ён будзе выглядаць вось так.

Нагадаем, будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на вуліцы Вызвалення побач з існуючым будынкам Мінскага епархіяльнага ўпраўлення мітрапаліт анансаваў у снежні 2015 года. У пачатку сакавіка 2016 га Аляксандр Лукашэнка асабіста ўхваліў гэты праект, «калі ўзнікла такая неабходнасць».

«Белзамежбуд» вядомы будаўнічымі праектамі ў Венесуэле, дзе беларусы пабудавалі заводы і сацыяльнае жыллё. Старшынёй рады дырэктараў гэтай кампаніі з'яўляецца Віктар Шаўцоў. Ён таксама выступае старшынёй назіральнай рады банка «Рашэнне». Шаўцоў — праваслаўны мецэнат. Ён пабудаваў некалькі цэркваў і ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай БПЦ — ордэнам святога Кірылы Тураўскага.

Акрамя таго, Шаўцоў заснаваў у Эміратах кампанію Future Metro, якая была прададзеная «Белзамежбуд». Ён таксама з'яўляецца ўладальнікам арабскай кампаніі BZS invest FZE. Сваім партнёрам ён называе Махамеда Ахмада Аль Сувейдзі (Mohammed Ahmad Alsuwaidi), дырэктара і ўладальніка кампаній PSGT Middle East General Trading і Alm Investments.

2
ўантуфры / Адказаць
19.06.2018 / 11:58
БПЦ доўга шукала інвестара, каб пабудаваць тут культурна-асветніцкі цэнтр
Я думаю, што калі на гэтыя словы паглядзець у люстэрка, там будзе "пропагандистско-ассмиляционный центр".
4
Лях / Адказаць
19.06.2018 / 12:02
Няма анiякай БПЦ. Есць толькi РПЦ
13
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
19.06.2018 / 12:06
Як дасталі ўжо гэтыя сектанты! 
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру