19.06.2018 / 12:10

Мёртвы сабака, алкаголь і міліцыя: як гомельскі журналіст Пётр Кузняцоў «весела» правёў вечар 8

Усё здарылася 18 чэрвеня. У 22:30 жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Гомелі пачулі, як штосьці хлопнула. Аказалася, невядомыя скінулі з даху шматпавярховага дома сабаку.

Абураныя людзі выйшлі на вуліцу. Прыехалі міліцыянты, следчыя.

Выйшаў і Пётр Кузняцоў, заснавальнік гомельскага партала «Моцныя навіны». Кузняцоў, па яго словах, глядзеў з сябрам футбол і піў віскі. Пасля лёг спаць, але пачуўшы, як цела сабакі ўдарылася аб зямлю, выйшаў паглядзець, што здарылася.

Пётр Кузняцоў

Пётр прызнае, што ў гэты момант быў нецвярозы, аднак ніякіх законаў пры гэтым не парушаў. «Я зрабіў заўвагу міліцыянту, што ён курыць, калi побач жанчыны, і смяецца так, быццам адбываецца нешта смешнае, калі ўсе вакол на нервах», — распавёў Кузняцоў. У адказ ад яго спачатку запатрабавалі прыбраць камеру, а потым і ўвогуле затрымалі і павезлі ў пастарунак.

Прычынай затрымання міліцыянты назвалі «з'яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы», кажа Кузняцоў.

Праўда, у міліцыі нават не сталі складаць на яго пратакол. Замест гэтага адвезлі зрабіць аналіз на алкаголь, пасля чаго даставілі дадому.

УШ

3
Йа / Адказаць
19.06.2018 / 12:22
Не стали составлять протокол... И это редактор портала!...нет слов... Составят позже на основании медзаключения.
37
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
19.06.2018 / 12:33
Пастарунак - то па-польску, па-беларуску - аддзяленне.Міліцыянты - то па-польску, па-беларуску - міліцыянеры. Ці вашы дзядулі з бабулямі гэтаксама называюць гэтыя рэчы? Калі так, то ў мяне пытанняў няма. 
7
Дмитрий / Адказаць
19.06.2018 / 12:53
При всем уважении. Не надо будучи в состоянии алкогольного опьянения пытаться вступать в дискуссии со "стражами порядка", осуществлять кино и фотосьемку. Тем более выпил крепкий алкоголь и думается не мало, если милиционеры видели, что нетрезв. (в 22 30 футбол еще не закончился)
Р/S всегда думал, что смотрят этот дебилизм под названием футбол параллельно употребляя 40 градусные  напитки исключительно определенный слой общества. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру