19.06.2018 / 15:16

Вызначыліся два магчымыя супернікі БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў 2

Сёння прайшло лёсаванне 1-га і 2-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ стартуе з 2-га раўнду.

Супернікам беларускага клуба будзе пераможца пары «ХІК» (Хельсінкі) — «Вікінгур» (Фарэры)

Матчы пройдуць 24-25 ліпеня і 31 ліпеня — 1 жніўня.

ХІК — 28-разовы чэмпіён Фінляндыі, у сёлетнім чэмпіянаце ўпэўнена ідзе на 1-м месцы. 

«Вікінгур» — быў чэмпіёнам Фарэрскіх выспаў у 2016 і 2017 гг.

БАТЭ два гады таму гуляў у кваліфікацыі ЛЧ з іншым фінскім клубам СІК і па суме двух матчаў прайшоў далей: 2:0, 2:2, а потым прайграў ірландскаму «Дандалку».

Каб трапіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, трэба прайсці 2-і і 3-і раўнды, а таксама плэй-оф кваліфікацыі, але каманда, што прайграе, працягне барацьбу ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. 

0
Юры / Адказаць
19.06.2018 / 19:36
Фінскі клюб завецца ХЯК. Хельсінгін Ялкапалло Клубі.
0
Белый бычок / Адказаць
21.06.2018 / 13:11
Хоккей закончился, начался футбол, который закончится еще быстрее. Необходим новый спорт. Например прыжки в ширину, или конно-подводное поло. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру