19.06.2018 / 15:45

Мемуары солдата, фэнтези про волколака, размышления эмигранта — книги на Премию Гедройца от издательства «Голиафы» 4

Распачаўся чарговы сезон Прэміі імя Ежы Гедройца. На галоўны прыз прэтэндуюць 32 кнігі, напісаныя ў 2017 годзе на беларускай мове, у жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

Ніжэй агляд кніг, якія будуць удзельнічаць у Прэміі, ад выдавецтва «Галіяфы».

Вікенцій Мароз. «Перажытае-незабытае»

Народжаны на Нясвіжчыне ў беларускай сям’і, сябра Саюза беларускай моладзі падчас вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі ў гады акупацыі, жаўнер Другой арміі Войска Польскага ў Другой сусветнай вайне, настаўнік мовы і літаратуры ў мірным працоўным жыцці…

Кніга Вікенція Мароза «Перажытае-незабытае» — гэта не толькі экзістэнцыя асабістага жыцця чалавека з пакручастым лёсам на драматычных зломах беларускай гісторыі, але і жывы выразны адбітак складанага і трагічнага часу, які ўвабраў і жыццё пад Польшчай, і першыя Саветы, і жыццё пад акупацыяй, і вайну, якой аддадзены два з паловай гады, і пасляваенны перыяд з усімі яго калізіямі.

 

Максім Кутузаў. «Князь-ваўкалак»

Людзі звычайна думаюць, што жыццё князя прыемнае і бесклапотнае. Аднак ці яно такое на самой справе? Ці можна назваць бесклапотным жыццё, калі пагроза варожага мяча і здрадніцкага кінжала заўсёды побач? Калі нельга быць упэўненым: хто з’яўляецца сябрам, а хто толькі робіць выгляд?.. Калі не можаш зрабіць ніводнага кроку без згоды дарадцаў? Але калі князю пашанцавала нарадзіцца ваўкалакам, перад ім адкрываюцца зусім іншыя магчыма­сці. Галоўнае — ведаць, як імі скарыстацца…

 

Зміцер Кустоўскі. «Прытулак»

Малады эмігрант не можа разабрацца ў сваім унутраным свеце. Выдуманыя хімеры ледзь не разбураюць галоўнага героя. Ягоная барацьба — гэта барацьба з самім сабой. Што ў выніку? Аўтар не шкадуе героя — кідае яго ў самыя неверагодныя сітуацыі, прымушае рабіць неабдуманыя крокі, і ў рэшце рэшт здаецца, што выратоўвае… Адкуль ён і куды рухаецца? Гэтае і другія пытанні міжволі паўстаюць пры чытанні твора. 

Гэта кніга пра эміграцыю і ўцёкі ад самога сябе.

 

Франц Сіўко. «Штрыхкоды»

Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення — вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго — матэрыял, з якім ён падчас працы абыходзіцца і даволі бесцырымонна, і разам з тым — паважліва. Пра што і сведчыць дадзены зборнік эсэ, складзены з ужо друкаваных раней і новых твораў.

 

Міхась Зізюк. «Планктон»

 

1
эл / Ответить
19.06.2018 / 16:04
Кнігі Кустоўскага і Кутузава не трапілі ў кароткі спіс прэміі Дэбют. Фармальна, гэтыя кнігі высунуты правільна на Гедроййа. Але іміджава для выдавецтва папулярызаваць слабыя дэбютныя кнігі вельмі кепскі крок. Хто адзін раз купіцца на такую рэкламу, другі раз абыходзіць бокам будзе Галіяфы. Сіўко і Зізюк адно падыходзяць пад прэмію.
0
Шэры кардынал / Ответить
19.06.2018 / 21:34
Поискал информацию о книге «Планктон», везде вылазят какие-то комиксы про Губку Боба. Больше надо рекламы, господа издатели.
0
Чытач / Ответить
19.06.2018 / 23:38
Прэмія Дэбют зусім не паказальнік. Прачытаў Вікенція Мароза "Перажытае-незабытае" і быў пад моцным уражаннем ад кнігі. Усім раю. 
Показать все комментарии/ 4 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера