З беларускімі журналістамі ў Мінску сустрэнецца кіраўнік «Громадське радiо», вядомы ўкраінскі палітычны журналіст, неаднаразовы лаўрэат прэміі «Тэлетрыумф» у складзе каманды праграмы «Свабода слова» на ICTV Андрэй Кулікоў.

З Куліковым можна будзе падыскутаваць 21 чэрвеня а 19.00 у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў - вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).

Пасля дыскусіі ў нефармальнай абстаноўцы за кубкам кавы будзе магчымасць пагаварыць пра актуальныя выклікі і тэндэнцыях у прафесіі.

Уваход вольны, просім папярэдне зарэгістравацца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?