21.06.2018 / 10:15

Разбіраемся ў яйках: чаму яны зялёныя і што значаць літары на іх? 5

На сельскагаспадарчых рынках і розных форумах продажу сельскагаспадарчай прадукцыі ўсё часцей побач са звыклымі нам белымі і рудымі яйкамі можна ўбачыць яйкі зялёнага ці бірузовага колеру.

Яны не сапсаваныя! Аказваецца, такія незвычайныя зялёна-блакітныя яйкі нясуць курыцы пароды араўкан.

Пра гэта расказаў прадавец такіх яек Анатоль.

«Па сваім смаку яны нічым не адрозніваюцца ад звычайных яек. А звычайныя, гэта якія? Белыя — ад белых курыц, рудыя — ад каляровых. А яйкі араўкана не толькі выглядаюць экзатычна. Лічацца, што ў такіх яйках менш халестэрыну. Дзясятак я прадаю па рублі. Але сёння ўсе 60 яек купіў адзін чалавек. І яшчэ замовы ёсць».

Анатоль расказвае, што яйкі зялена-блакітнага колеру нясуць толькі куры араўканы.

Так выглядаюць яйкі ад курыц пароды араукан. Фота hanimalworld.com.ua

«Такія куры і самі выглядаюць незвычайна. У іх круглы азадак і няма хваста. Тым, хто займаецца развядзеннем кур, магу смела раіць араўканаў. Яны нясуць больш буйныя яйкі, у адрозненні ад іншых парод. Нават у маладзенькіх курыц яйкі буйныя. І на год адна такая курыца нясе каля 150 яек».

Араўкан - курыца без хваста і круглым азадкам. Фота fermeri.com.ua

Калі б зялёныя яйкі прадаваліся ў крамах, яны б усе мелі маркіроўку 0 ці В.

А вы задумваліся над тым, што акрамя памераў, абазначаюць літары на яйках?

У гэтым пытанні дапамагаў разбірацца галоўны заатэхнік Мінскай птушкафабрыкі № 1 Віталь Васкабовіч:

«Усе яйкі, які паступаюць у продаж, прамаркіраваныя. На тых яйках, якія пазначаныя літарай Д, акрамя лічбы, ёсць яшчэ і дата вырабу.

Літара Д абазначае, што яйка дыетычнае, у ім захаваныя ўсе вітаміны і мікраэлементы.

І яно павінна быць рэалізавана цягам сямі сутак пасля таго, як знесенае. У продаж такія яйкі паступаюць не так часта, у асноўным іх замаўляць для харчавання дзяцей, напрыклад, у школах».

Літара С — абазначае, што яйка сталовае. Яно можа рэалізоўвацца цягам 25 сутак.

Катэгорыям і Д, і С адпавядаюць лічбы: 3, 2, 1, 0 і В.

Лічба 3 абазначае, што яйка мае вагу 35 — 44,9 грама, лічба 2 — вага яйка ад 45 да 54,9 грама, 1 — 55-64,9 грама, 0 — 65-74,9 грама.

«Ёсць яшчэ маркіроўка ДВ або СВ. Гэта яйкі вышэйшай катэгорыі. Вага ў іх звычайна большая за 75 грамаў».

Дарэчы, у кулінарных рэцэптах звычайна маса аднаго яйка лічыцца роўнай 40 г, то бок маецца на ўвазе невялікае яйка 3-й катэгорыі.

Улічвайце гэта, калі будзеце пячы пірагі.

Наталля Тур

0
Анця / Адказаць
21.06.2018 / 11:47
Хачу гэткіх зялёненькіх! Ужо даўно нам казалі, што ўзяліся за гэтае няпростае пытаньне....Яяк, яяк.
1
Васіль / Адказаць
21.06.2018 / 12:10
Ну, не толькі араўканы нясуць такія прыгожыя яйкі. Яшчэ і кітайскія ўхейілюй.
Але, пацвярджаю - яйкі араўкана вельмі прыгожыя, смачныя і карысныя. Сама птушка таксама выглядае вельмі дэкаратыўна.
2
mnb / Адказаць
21.06.2018 / 14:02
Где купить такие яйца за 1 рубль? Купил бы много.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру