19.06.2018 / 17:06

Самыя вядомыя ўраджэнцы краін Еўропы: у Беларусі — Міцкевіч, у Расіі — Кант, ва Украіне — Троцкі КАРТА Ці згодныя вы? 32

Суполка ў фэйсбуку Geopolitics and Political Geography склала карту самых вядомых ураджэнцаў краін Еўропы.

Беларусь на гэтай карце прадстаўляе польскамоўны паэт Адам Міцкевіч, які нарадзіўся і жыў у Навагрудскім павеце.

Мае быць шмат дыскусій пра самых адметных ураджэнцаў Украіны і Расіі. На месцы Украіны стваральнікі карты адзначылі расійскага рэвалюцыянера Льва Троцкага, які прыйшоў на свет на тэрыторыі сучаснай Кіраваградскай вобласці.

Але больш хайпава выглядае выбар ад Расіі — нямецкі філосаф Імануіл Кант. Не прыдзярэшся, Калінінград цяпер сапраўды належыць Расіі.

Ад Польшчы названы кампазітар Фрэдэрык Шапэн, ад Літвы — вялікі князь Ягайла, ад Латвіі — савецкі рэжысёр Сяргей Эйзенштэйн.

Калі прайсціся па вялікіх краінах: Германія — Альберт Эйнштэйн, Францыя — Напалеон Банапарт, Іспанія — Пабла Пікаса, Вялікабрытанія — Уільям Шэкспір, Нарвегія — Генрык Ібсэн, Швецыя — Карл Лінэй, Італія — Леанарда да Вінчы, Партугалія — Васка да Гама, Нідэрланды — Вінсэнт ван Гог, Грэцыя — Арыстоцель, Турцыя — Гамер.

ЗП

9
Туш / Адказаць
19.06.2018 / 17:20
Мабыць робат складаў, ці нейрасетка, раз Кант Расію прэзентуе, а Украіну Троцкі. Дарэчы, не зразумела, чаму Троцкі такая важная фігура і пастаўлены разам з Кантам. Для Украіны пасаваў бы Сікорскі, для Расіі Талстой ці Чайкоўскі. Добра, што Беларусі Дзяржынскага не прыпісалі, і на тым дзякуй. А Літва з Ягайлам ? Чаму менавіта Ягайла, таму што унію падпісаў ? Карацей, дзіўная выбарка.
3
Мікола))) / Адказаць
19.06.2018 / 17:24
Калінінград цяпер сапраўды належыць Расіі.

рускія і немцы - братнія народы. Мелі шчыльныя дынастычныя сувязі, што  і не разьбярэш, хто з расейскіх імпэратараў ня немец. Немцы фінансавалі рускую рэвалюцыю, Расея дапамагала Ваймарскай рэспубліцы і Трэцяму Райху. Ленін - нямецкі шпіён, ШРОДАР - расейскі. Разам дзялілі Беларусь у Берасьці 1918 г. і 2 Рэч Паспалітую ў 1939. Разам пачалі дзьве сусьветныя войны і прынялі чырвоны сьцяг у якасьці дзяржаўнага. Гітлер у пачатку, а Сталін у канцы сваёй палітычнай кар'еры пачалі барацьбу з габрэямі. Немцы дайшлі да Масквы, а расейцы захапілі Бэрлін у 1760 г. Немцы мелі Рэспубліку Немцаў Паволжа, а расейцы - ГДР. Зараз разам будуюць Паўночны паток.
21
Он / Адказаць
19.06.2018 / 17:35
То есть, Троцкий вас смущает, а Гитлер в Австрии или Розенберг в Эстонии вовсе нет?
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру