19.06.2018 / 21:35

100-грамовыя ракі абышліся случчакам у 36 рублёў за штуку 4

За тры апошнія тыдні работнікі Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету правялі восем палявых кантрольных мерапрыемстваў і склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў на парушальнікаў. У двух выпадках злоўленыя ракі абышліся мясцовым жыхарам вельмі дорага.

Каля 12 гадзінаў ночы 5 чэрвеня 30-гадовы жыхар Слуцку пры дапамозе ліхтара і астрогі лавіў ракаў у рацэ Сівельга каля вёскі Вялікі Быкаў. Страта прыродзе ад незаконна здабытай асобіны (0,1 кг) — 36,75 рубля.

На наступны дзень у гэтым жа месцы ракаў лавіў 52-гадовы жыхар Слуцка. Ён паспеў злавіць дзве асобіны (0,2 кг). Яны яму абышліся ў 73,5 рубля.

1
Вадзім / Адказаць
19.06.2018 / 23:24
Ого. А ракаў лавіць няможна?!
1
ШОС!!! / Адказаць
20.06.2018 / 02:40
Вадзім , а зачем ? Тут можно только получать копейки и питаться воздухом а желательно раньше сдохнуть и не мешать ( "илите" ) жить.
1
Кунцевич / Адказаць
20.06.2018 / 09:49
Зусім здурнелі! Хапаюць людзей за з'яўленне ў "нецвярозым выглядзе", хоць сухога закона ў нас няма, за аднаго рака, у суседкі парваўся ланцужок, калі выгульвала звычайную невялікую сабачку, на камісіі - 4 базавых, што не "сочыць".
З кожным днём усё модней !!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру