Былая вядучая БТ, грамадзянка Расіі Стэла Чыркова, якая разам з мужам Іванам Ермаковым на машыне «Мазда» наехала на двух жыхароў Мінска, што пратэставалі супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем, паядзім», не працуе і ніколі не працавала ў нідэрландскай кампаніі, прадстаўніцай якой яна сябе называе.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік нідэрландскай кампаніі Mammoet з аддзелу па этыцы і скаргах Ёхан Герыц.
Стэла Чыркова і Іван Ермакоў.
Раней Чыркова ўказвала, што з'яўляецца супрацоўніцай расійскай даччынай кампаніі Mammoet Rus.
Мы спрабавалі звязацца са спн. Чырковай, каб атрымаць яе каментар, але яна не падымае слухаўкі.