19.06.2018 / 22:24

У Віцебску гарэла пільня 4

Сёння ў абед загарэўся загрузны цэх віцебскай лесапільні.

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне загрузнага цэха лесапільні.

На момант узнікнення пажару прадпрыемства працавала. Пацярпелых няма.

На ліквідацыю пажару задзейнічалі 19 адзінак тэхнікі і каля 60 чалавек асабовага складу. Падраздзяленням МНС спатрэбілася каля гадзіны, каб цалкам ліквідаваць пажар.

Прычына пажару і ўрон высвятляюцца.

0
Алесь / Адказаць
19.06.2018 / 22:40
Тартак пв-беларуску, а не пiльня нейкая.
3
Сеньор / Адказаць
19.06.2018 / 22:59
От трасца, якая пільня! Дзе вы гэтыя словы бераце? Піларама заўсёды казалі
0
працуй пільня... / Адказаць
20.06.2018 / 10:18
Гэта хто там такі разумнік у вашай рэдакцыі? Тартак па-беларуску.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру