У чарговы гульнявы дзень на чэмпіянаце свету па футболе адбыліся 3 матчы.

Спачатку зборная Японіі нечакана абыграла Калумбію з лікам 1:2.

У другой гульні зборная Польшчы прыкра прайграла Сенегалу. Спачатку паляк Цёнэк на 37 хвіліне забівае ў свае вароты. Другі гол у вароты палякаў таксама быў неабавязковы — занадта далёка выйшаў з варот польскі брамнік, і на 60 хвіліне адзначыўся Ньянг. Палякі забілі гол у адказ толькі на 86 хвіліне. Вынік — 1:2 на карысць Сенегала.

У другім сваім матчы зборная Расіі не пакінула ніводнага шанцу егіпцянам. Нягледзячы на адносна роўную гульню, нашы ўсходнія суседзі выйгралі з лікам 3:1. У пераможцаў адзначыўся Чэрышаў і Дзюба. У егіпцян — Фатх (гол у свае вароты) і Салах.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?