19.06.2018 / 23:34

Хто такі Арцём Дзюба? 7

У другім матчы запар на чэмпіянаце свету па футболе ў зборнай Расіі адзначаецца Арцём Дзюба. Амаль двухметровы (196 см) нападаючы пасля забітых мячоў «аддаваў чэсць» трэнеру і трыбунам. Хто ж такі гэты Дзюба?

Прозвішча Арцём атрымаў ад бацькі-ўкраінца. Пішацца прозвішча па-руску, дарэчы, праз «дз». (Дзюба па-ўкраінску азначае тое самае, што і па-беларуску.) Бацька родам з Палтаўскай вобласці. У іншага абаронцы зборнай Расіі, Сяргея Ігнашэвіча, бацька быў з нашага Салігорскага раёна, але ўсіх іх цягнула ў Маскву.

Бацька Арцёма працаваў міліцыянерам, маці — магазіншчыцай. Сям’я доўга жыла ў камуналцы, пакуль не атрымала ўласную кватэру.

Дзюба займаўся футболам у школе маскоўскага «Спартака». Правёў за каманду некалькі сезонаў, але не прыжыўся. «Чырвона-белыя» аддалі яго ў «Томь». Менавіта там, у «сібірскіх Афінах», як называў Томск Антон Чэхаў, і загартаваўся характар Дзюбы. Там да яго прыйшла слава бамбардзіра.

Арцём потым яшчэ вяртаўся ў «Спартак», але няўдала, каманда зноў аддала яго на перыферыю — у «Растоў». І там у Дзюбы ўсё ішло выдатна. У 2015 годзе Арцём заключае кантракт з піцерскім «Зенітам». Усе добрыя расійскія гульцы рана ці позна апынаюцца там. Столькі грошай, як у піцерцаў, няма ні ў каго больш.

За сваю кар’еру Дзюба забіў больш за сто галоў. Некалі ён уразіў усіх сваімі словамі: «Месі і Крышціяну Раналду б не забілі ў чэмпіянаце Расіі больш за 20 галоў». За гэтыя словы Дзюбу абсмейвалі.

У вялікім расійскім клубе ў Дзюбы зноў не атрымалася. І «Зеніт» аддаў форварда ў тульскі «Арсенал». Гуляць супраць «Зеніта» ён не меў права. У дамове была прадугледжана такая магчымасць, праўда, пры ўмове, што гулец заплаціць штраф у памеры 120 тысяч еўра. У апошні момант Дзюба перадумаў.

Зрэшты, грошай на гульню форварду сабралі. Палову даў клуб, а палову вобласць. Дзюба адгуляў адзін з найлепшых матчаў за «Арсенал». Забіў гол, аддаў перадачу. Тым самым ён фактычна цалкам пазбавіў «Зеніт» шанцаў на Лігу чэмпіёнаў. Піцерцы туды так і не трапілі.

А фанаты «Зеніта» ў той гульні разгарнулі плакат: «Дзюба, хай будзе сіла духа, як у Віні-Пуха». Гэта цытата з песні «Ленінграда» «Шлюха». Пасля чэмпіянату свету Дзюбе вяртацца ў Санкт-Пецярбург.

Дзюба жанаты. Але расійская жоўтая прэса шмат апісвала ягоныя рамантычныя адносіны з тэлевядучай Марыяй Арзул. Вось такая галоўная зорка расійскай каманды на гэтым мундыялі.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Зміцер Панкавец

4
Мікола / Адказаць
20.06.2018 / 00:24
Галоўныя зоркі расійскай каманды на гэтым чэмпіянаце - Галавін і Чэрышаў, а не Дзюба.
25
Anarkisto / Адказаць
20.06.2018 / 08:57
Двойчы манкурт савецкага саюза ён.

Па бацьку - украiнец, па прозьвiшчу - беларус (менавiта беларус, бо па-украiнску "дзюба" будзе "дзьоб"), а гуляе за краiну агресара й усё, што ён зробiць на полi будзе выкарыстана на карысьць пуцiна, то бок супраць Беларусi ды Украiны


0
трое сбоку - ваших нет / Адказаць
20.06.2018 / 11:13
Великий тлумачний словник (ВТС) сучасної української мови:

дзюба -и, ж. Дівчина з обличчям, поритим віспою.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру