Еўрасаюз зрабіў першы крок у рэформе Шэнгенскага кодэкса: паслы ЕС ухвалілі ад імя Рады Еўрасаюза мандат для перамоў з Еўрапарламентам аб унясенні змяненняў у візавы кодэкс, гаворыцца ў паведамленні на сайце рады. Далей гэтыя змены павінен разгледзець Еўрапарламент разам з Радай ЕС. Раней пра тое, што візы падаражэюць, паведамляла Еўракамісія.

«Эфектыўнае кіраванне [уладамі еўрапейскіх краін] міграцыяй, — як паказалі яго прадстаўнікі, — уключае ў сябе забеспячэнне таго, каб дзяржавы маглі выслаць [з шэнгенскай зоны] тых, хто не мае права на знаходжанне [у яе межах]». Новыя правілы афармлення віз, якія Рада ЕС плануе абмеркаваць з Еўрапарламентам, «дадуць яшчэ адзін інструмент для адказу на дзеянні тых трэціх краін, якія не хочуць вяртаць сваіх уласных грамадзян», сказалі ў прэс-службе.

У прыватнасці, як растлумачылі ў прэс-службе, згодна з новай рэформай, заяўкі на атрыманне віз можна будзе падаваць у перыяд «да шасці месяцаў і не пазней, чым за 15 дзён да паездкі». Акрамя таго, ініцыятыва прадугледжвае прадстаўленне заяўнікам магчымасці запаўняць і падпісваць формы для атрымання Шэнгена ў электронным выглядзе. Таксама яна дазволіць «больш дакладна вызначыць, якая дзяржава — член ЕС кампетэнтна разглядае заяўку ў выпадку, калі заяўнік плануе наведаць некалькі еўрапейскіх дзяржаў».

Акрамя гэтага, рэформа прадугледжвае ўсталяванне паміж краінамі ЕС «узгодненага падыходу да выдачы шматразовых ўязных віз для пастаянных падарожнікаў са станоўчай гісторыяй».

Перыяд, на які еўрапейскія ўлады могуць выдаць ім шэнген, можа паступова павялічыцца ад аднаго да пяці гадоў.

Таксама для таго, «каб дзяржавы-сябры ЕС маглі ў большай меры пакрываць выдаткі на афармленне віз, кошт уязных дакументаў будзе павялічаны з € 60 да € 80», адзначаецца ў паведамленні Рады ЕС.

Для краін з дзейнымі пагадненнямі аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам, у прыватнасці з Расіяй, гэтая цана падрасце з €30 да €40. Неабходнасць перагляду сумы візавага збору, згодна з рэформай, ЕС таксама павінна будзе ацэньваць кожныя тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?