20.06.2018 / 07:53

У Канадзе легалізавалі ўжыванне марыхуаны 18

AFP

У Канадзе прыняты закон, які дазваляе ўжыванне марыхуаны на ўсёй тэрыторыі краіны.

Дакумент рэгулюе, як можна вырошчваць канабіс, дзе і якімі спосабамі распаўсюджваць, а таксама як павінен быць арганізаваны продаж. Сенатары ўхвалілі законапраект простай большасцю галасоў: 52 супраць 29.

Жыхары краіны змогуць пачаць законна набываць і ўжываць марыхуану ўжо ў верасні.

Канада стала першай краінай «Вялікай сямёркі», што легалізавала ўжыванне канабісу ў рэкрэацыйных мэтах.

Захоўванне марыхуаны ў краіне забаранілі ў 1923 годзе, але ў 2001 было легалізавана яе медыцынскае ўжыванне.

Пасля падпісання закона ўрад краіны павінен будзе вызначыць дату яго ўступлення ў сілу.

Паводле слоў прэм'ер-міністра краіны Джасціна Трудо, да сённяшняга дня «нашым дзецям было занадта проста дастаць марыхуану, а злачынцам — нажывацца на ёй».

Мясцовым і рэгіянальным уладам будзе дадзена 8—12 тыдняў на тое, каб вызначаць правілы і ўмовы продажу канабісу на сваёй тэрыторыі, а паліцыі — каб падрыхтавацца да працы ў новых умовах.

Паводле падлікаў, у 2015 годзе канадцы патрацілі на марыхуану каля 6 млрд канадскіх даляраў (4,5 млрд даляраў ЗША) — прыкладна столькі ж, колькі жыхары краіны патрацілі на віно.

Да сярэдзіны верасня канадцы атрымаюць магчымасць легальна набываць канабіс і канабісавы алей, вырабленыя ліцэнзаванымі пастаўшчыкамі, у розных крамах.

Акрамя таго, марыхуану можна будзе заказваць анлайн — таксама ад ліцэнзаваных вытворцаў.

Дарослым грамадзянам будзе дазволена мець пры сабе да 30 грамаў высушанай марыхуаны.

4
! / Адказаць
20.06.2018 / 08:39
Марыхуана, канабіс... Ну ёсць жа нармалёвае беларускае слова - каноплі!
5
Vox populi / Адказаць
20.06.2018 / 08:59
Viva Canada!
2
Клёк / Адказаць
20.06.2018 / 09:46
Калі верыць нашай міліцыі, праз год-два ўсе яны падсядуць на гераін))
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру