20.06.2018 / 10:35

У адным з двароў Мінска ўсталявалі баларды. Што гэта такое? 18

На ўездзе ў адзін з двароў Цэнтральнага раёна з'явіліся баларды, пішуць Мінск-навіны.

Дарожныя слупкі, якія падымаюцца з зямлі, каб перагарадзіць транспарту шлях, і апускаюцца, каб прапусціць аўтамабілі жыхароў і арандатараў, паставілі ў двары дома № 23 на пр. Незалежнасці (дом, дзе «Макдональдс» і ўніверсам «Цэнтральны». Падобныя канструкцыі ёсць на ўездзе да Палаца Незалежнасці.

Як распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вадзім Перадня, устаноўку выраблялі на працягу даволі доўгага тэрміну, але дзякуючы цярплівасці і дыпламатычнасці жыхароў вынік дасягнуты.

 — Рэч у тым, што дваром карыстаюцца многія суб'екты гаспадарання, дамовіцца з усімі аказалася нялёгка, - растлумачыў В. Перадня. — Але ўсё атрымалася, некаторыя арандатары разам з жыхарамі дома прынялі ўдзел у фінансаванні гэтага праекта.

28
не всех дурных войной убило. / Адказаць
20.06.2018 / 10:53
Наказать и запретить - это единственные методы. которые знает "политбюро". Построить паркинг для машин жителей домов. чтобы это были бесплатные места. как во дворе - жаба задушит. А приезжающие в гости к жителям этого дома. пусть ставят машины во дворе соседнего? Деньги на благоустройство тратятся на запрещающие мероприятия. а не на то где машины поставить можно? 
2
Філолух / Адказаць
20.06.2018 / 10:54
амерыканскія штучкі:)
0
andy / Адказаць
20.06.2018 / 11:11
некалькі гадоў таму ўсталяваныя каля офіснага будынку на Дзяржынскага, 8
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру