20.06.2018 / 13:04

Давыдзька пра рэстаран ля Курапатаў: «Калі не на могілках, то няхай працуюць» 40

Чалец Савету Рэспублікі, старшыня РГА «Белая Русь» Генадзь Давыдзька на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў канфлікт вакол рэстарацыі «Паедзем паядзім», якая адкрылася за 50 мэтраў ад месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

«Вядома, на могілках нельга будаваць такія ўстановы, дзе будуць піць, гуляць і весяліцца. Гэта на могілках. Але побач з могілкамі жыцьцё працягваецца», — сказаў Генадзь Давыдзька.

Ён кажа, што «калі рэстарацыя месьціцца на адлегласьці нават 50 мэтраў ад могілак, то няхай і будзе».

«А калі на могілках, трэба зруйнаваць, зьнішчыць. На могілках нельга весяліцца. Тады вызначайце, 55 мэтраў — гэта ўжо не на могілках, а 50 — на могілках? Колькі патрэбна?»

Паводле Давыдзькі, «больш няма палітычных падзеяў, трэба нешта рабіць, і разьдзьмуваецца гэта сытуацыя».

«Калі не на могілках, то няхай працуюць на карысьць людзям. Гэта ж ня ў цэнтры Курапатаў. Паглядзіце колькі старых могілак у нас у Менску, і каля іх на адлегласьці гатэлі стаяць з рэстарацыямі, і нічога. Я лічу, што тут няма наўмыснай зьнявагі. Таксама на Курапатах, мабыць, на віцебскіх ці на гэтых, мае родзічы ляжаць таксама. І я стаўлюся да гэтага вельмі сур’ёзна. Але рабіць з гэтага нейкі фэйк ня буду», — сказаў старшыня «Белай Русі».

Ці пойдзе Генадзь Давыдзька ў рэстарацыю «Поедем поедим»?

«Ня так часта люблю хадзіць па рэстарацыях. Але чаму б і не, калі гэта не на могілках? Нават памянуць там можна людзей».

Давыдзька таксама сказаў, што быў у Курапатах зь сябрамі «Белай Русі».

«Мы там працавалі, стараліся навесьці парадак. А там працаваць і працаваць. Там так усё забруджана. Там ёсьць што рабіць».

5
Тацяна / Адказаць
20.06.2018 / 13:11
Не трэба рабiць выгляд, што не разумееш рознiцы памiж могiлкамi i Курапатамi. 
Курапаты- гэта месца растрэлау'.
5
спіс для ганьбы / Адказаць
20.06.2018 / 13:18
Вазьмі жонку, дачку і едзьце туды пад'есці. Фотка-справаздача абавязковая. А інакш будзе лічыцца проста мушыным жужжаннем безадказанга падхалімажа да тоўстасумаў і хабарнікаў ва ўладзе.
5
Сяргей / Адказаць
20.06.2018 / 13:19
Гэта не могілкі, а тэрыторыя з ахоўным статусам.
Такія ўжо крывадушныя 
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру