20.06.2018 / 13:43

Мінская кавярня прапаноўвала бясплатную чарку гарэлкі за кожны гол зборнай Расіі  20

Мінская кавярня «Рыбы няма» на праспекце Машэрава абвесціла аб спецыяльнай акцыі перад гульнёй Расія — Егіпет на чэмпіянаце свету па футболе.

Фота з фэйсбука Аляксея Сапрыкіна.

«Оле-оле-оле! За бакалам піва заўзеем за Расію! За кожны рускі гол чарка гарэлкі вам на стол (бясплатна)», — было напісана на рэкламцы.

Зборная Расіі перамагла Егіпет з лікам 3:1. Так што ўласнікам кафэ давялося прастаўляцца тройчы.

У самой кавярні «Рыбы няма» з намі паразмаўляў Юрый (прозвішча называць адмовіўся), які кансультуе ўласнікаў установы. Раней ён з’яўляўся намеснікам дырэктара кафэ.

Ён паведаміў, што ініцыятыва акцыі сыходзіла ад інвестара кафэ — грамадзяніна Азербайджана. Менавіта ён прапанаваў наліваць бясплатна за галы зборнай Расіі.

Сам Юрый кажа, што адсутнічаў у той дзень у Мінску. Адзначым, што суразмоўца з «Рыбы няма» размаўляў на вельмі добрай беларускай мове.

У кафэ не думаюць, што гэта негатыўна адаб’ецца на іміджы ўстановы. «Ну так, ёсць патрыятычная публіка, а ёсць больш гарачая, для якой любая падзея — гэта нагода выпіць. І ім не так важна за што піць. Гэта такі маркетынгавы ход», — кажа Юрый.

Адметна, што такая бясплатная раздача алкаголю з’яўляецца парушэннем закона. У законе аб рэкламе прапісана, што забараняецца бясплатны распаўсюд алкагольных напояў.

Кавярня можа атрымаць штраф ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь (ад 1225 да 2450 рублёў)

Зміцер Панкавец

2
Виталий / Адказаць
20.06.2018 / 14:03
Вот так. Бесплатно нельзя, а было бы написано "за 1 копейку", и... никакого нарушения законодательства уже бы не было 
6
Олег / Адказаць
20.06.2018 / 14:42
Так а почему болеют они за россию, а гол отмечают русский? Ведь в россии живут и играют в футбол далеко не только русские.
2
Northbelarusan / Адказаць
20.06.2018 / 15:32
А мусульмане п’юць алкагольныя напоі? Вядома, мусульманам нельга піць.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру