Лідэры моладзі АГП і БНФ праніклі ў Палац Рэспублікі і селі ў першыя шэрагі. Міхась Пашкевіч устаў пасьля выступу віцэ‑прэм’ера Косінца і сказаў на ўсю залю, што «сьвяткаваньне ў незалежнай Беларусі 90‑годзьдзя камсамолу — гэта поўны трындзец». А Франак нагадаў, што ўсіх дэлегатаў пазбавілі льгот, і запатрабаваў слова.

Як піша ў сваім livejournal-е Франак Вячорка: «А 13:40 мы зьліліся з масоўкай — студэнтамі-першакурсьнікамі ін’язу. А 14:00 пад відам студэнтаў гішпанскага і францускага аддзяленьня апранулі маечкі «Доброе сердце БРСМ». А 14:10 нас пасадзілі ў самыя відныя месцы».

Паводле лідэра «Моладзі БНФ» празь нейкі час зь іх ня сталі спускаць вачэй галоўны ідэоляг краіны Ўсевалад Янчэўскі, а там і ахоўнікі.

Наступным на сувязь выйшаў Міхась Пашкевіч, даслаўшы смс-ку ўжо з машыны АМАПу. «Далі ім там джазу :). Яны дагэтуль ня могуць паверыць, што мы самі туды пралезьлі», — напісаў ён.

«Я ўстаў пасьля выступу віцэ‑прэм’ера Косінца. Сказаў на ўсю залю, што сьвяткаваньне ў незалежнай Беларусі 90‑годзьдзя камсамолу — гэта поўны маразм. Дэлегаты загудзелі, маўляў, што гэта такое. Тут далучыўся Франак, сказаў, што вас усіх пазбавілі льгот. Потым мы разам папрасілі нам пяць хвілінаў на выступ.
Пасьля гэтага ўжо загудзеў прэзыдыюм, а заля, наадварот, сьціхла. Урэшце, прагаласавалі за далейшы парадак дня», — кажа сябар «Маладых дэмакратаў».

Увечары стала вядома, што Франака Вячорку і Міхася Пашкевіча, затрыманых на зьезьдзе БРСМ, адпусьцілі без складаньня пратаколу. А начальнік РУУС выбачыўся перад хлопцамі за незаконнае затрыманьне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?