Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.
Мінскае «Дынама» на гэтай стадыі згуляе з ірландскім «Дэры Сіці», а «Шахцёр» — з «Конас Куэй Номадс» з Уэльса.
Матчы пройдуць 12 і 19 ліпеня, прычым першыя гульні беларусы правядуць у гасцях.