21.06.2018 / 10:42

21 чэрвеня ў Мінску — «Рыбка Поньё»: шэдэўр японскай анімацыі па-беларуску 8

Кінатэатр «Масква» (пр.Пераможцаў, 13). Пачатак а 19:00.

Апошні дзіцячы мультфільм знакамітага японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі распавядае гісторыю Русалачкі на свой непаўторны манер. Галоўны герой, пяцігадовы хлопчык Соске, ратуе маленькую рыбку Поньё. Яна, пазнаёміўшыся са светам людзей, цяпер хоча стаць чалавекам. Гэтая добрая сямейная гісторыя спадабаецца гледачам любога веку!

Паказы мульціка адбываюцца ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom. Па-беларуску ролі агучылі акцёры Святлана Анікей, Павал Харланчук, Святлана Цімохіна, Наталля Кот, Яўген Перлін і Алесь Малчанаў.

Прэм’ера мультфільма адбудзецца 21 чэрвеня ў кінатэатры «Масква» (пр.Пераможцаў, 13). Пачатак а 19:00.

А перад пачаткам сеансу ўсе, хто прыйдзе глядзець мульцік, паспрабуюць паставіць рэкорд па самай масавай зборцы фігурак арыгамі на час. Чэмпіён свету па арыгамі Дзмітрый Лысюк проста ў зале правядзе майстар-клас, а потым у гледачоў будзе тры хвіліны на тое, каб скласці як мага больш папяровых рыбак. У выпадку ўсталявання рэкорду ён будзе афіцыйна зарэгістраваны ў Кнізе рэкордаў краін Балтыі і СНД «Дзіва».

Прыемным дадаткам да згаданых вышэй забаваў будзе фатазона, а таксама інтэрактыў з аніматарамі для маленькіх гасцей.

Прыходзьце ўсёй сям’ёй і запрашайце сяброў!

Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і анлайн.

0
вожык / Адказаць
20.06.2018 / 15:26
Круць! нешта новенькае па-беларуску!
0
bukashkaclown / Адказаць
20.06.2018 / 18:57
Вельмі спадзяюся,што гэта анімацыя прыедзе ў Бабруйск!!!
14
Элтон Макс / Адказаць
21.06.2018 / 00:37
А настя рыбка когда в Минске?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру