20.06.2018 / 15:38

У Беларусь спрабавалі трапіць па пашпарце «грамадзяніна Арктыкі» 6

Беларускія памежнікі часам сутыкаюцца з спробамі перасячэння мяжы па пашпартах неіснуючых дзяржаў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення папярэдняга расследавання і прававога забеспячэння аператыўнай дзейнасці Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксей Сыцянкоў.

«Дзяржаўная мяжа бачыла нямала цікавых выпадкаў. У нас былі спробы перасячэння па пашпартах «грамадзяніна свету», «грамадзяніна Арктыкі «і падобным. Цікава, што некаторыя такія пашпарты выкананы якасна, нават з элементамі абароны, - распавёў Аляксей Сыцянкоў. - Шмат было выпадкаў перасячэння мяжы без пашпартоў, асабліва калі пачаліся падзеі ва Украіне. 

Нярэдкія выпадкі, калі замежнікі спрабуюць ўехаць на тэрыторыю Беларусі па фальшывых пашпартах або з прыкметамі частковай падробкі.

0
З...лы беларус / Адказаць
20.06.2018 / 15:52
Мяркую, што гэны арктыст быў расейцам па паходжанню, які страціў канадзкі пашпарт ....
0
Веспасіян / Адказаць
20.06.2018 / 17:26
Сапраўды, у свеце шмат розных непрызнаных тэрыторый, якія вырабляюць свае пашпарты. Ёсць нават пашпарты Візантыйскай імперыі!
1
а / Адказаць
20.06.2018 / 18:42
Фото - супер!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру