20.06.2018 / 18:03

Вяскоўцы са Столінскага раёна вымагалі ў азербайджанскага бізнэсмена $15 тысяч 6

Менш за суткі спатрэбілася супрацоўнікам крымінальнага вышуку на раскрыццё двух рэзанансных злачынстваў на Століншчыне, паведамляе БелТА.

У міліцыю звярнуўся 31-гадовы прадпрымальнік — грамадзянін Азербайджана. Ён паведаміў, што позна ўвечары на аўтастаянцы ў вёсцы Высокае невядомы стрэліў з пнеўматычнай зброі і пашкодзіў шкло яго аўтамабіля «Лэнд-Ровер». На наступны дзень ноччу мужчыну патэлефанавалі з невядомага нумара і пад пагрозай забойства або збіцця запатрабавалі перадаць $15 тысяч.

Аказалася, што рэкецірамі былі 26-гадовы і 33-гадовы жыхары вёскі Белавуша. Адзін з падазраваных ужо меў судзімасць за крадзеж і махлярства. Супрацоўнікі затрымалі зламыснікаў у адной з лесапасадак ў момант перадачы прадпрымальнікам грошай. Знайшлі і саўдзельніка — 31-гадовага беспрацоўнага жыхара вёскі Дубай.

Пры аглядзе аўтамабіля, на якім прыехалі вымагальнікі, быў знойдзены пнеўматычны пісталет. Па дадзеным факце распачатыя дзве крымінальныя справы па артыкулах аб вымагальніцтве і хуліганстве.

2
ўантуфры / Адказаць
20.06.2018 / 18:08
Аскіціньваецца народ. Няма веры, няма мэты, няма надзеі. Дзяржава без дзяржаўнай ідэі - вось мэта некага.
2
pb82 / Адказаць
20.06.2018 / 18:14
Аграгангэстэры чо
1
Satan / Адказаць
20.06.2018 / 18:50
ўантуфры, ну и какая дзяржауная идзея, скажэм, в Италии? Или в Чехии? Или во Франции? Вот в России есть идея. Нра?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру