БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі паміж Мінскам і Львовам у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня. Гэта звязана з доўгімі выходнымі ў Беларусі з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

Гаворка ідзе пра цягнікі № 451/462 і № 461/462 Мінск — Львоў — Мінск (праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здалбунаў).

Цягнік № 451 з Мінска адправіцца 29 чэрвеня ў 17.38 і прыбудзе на станцыю Львоў 30 чэрвеня ў 05.32. Назад цягнік № 462 Львоў — Мінск адправіцца тым самым маршрутам 30 чэрвеня ў 06.57 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 30 чэрвеня ў 21.22.

Цягнік № 461 Мінск — Львоў адправіцца з Мінска 1 ліпеня ў 17.38 і прыбудзе ў Львоў 2 ліпеня ў 05.32. У гэты ж дзень цягнік № 462 Львоў — Мінск тым самым маршрутам паедзе назад: у 22.41 адправіцца са Львова і будзе ў Мінску 3 ліпеня ў 11.09.

Квіткі на асноўныя цягнікі на 29-е чэрвеня ў Львоў і 2-га ліпеня ў Мінск ужо раскупленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0