Мінімальны заробак венесуэльцаў з другой паловы гэтага месяца складзе тры мільёны балівараў. Пра гэта заявіў у сераду прэзідэнт Нікалас Мадура, паведаміла Венесуэльскае агенцтва навін. Да такой адзнакі вырасце і памер мінімальнай пенсіі.

З улікам сродкаў, што выдзяляюцца на набыццё харчовых тавараў, гарантаваны даход грамадзянiна, якi працуе павялічыцца да 5,2 млн балівараў. Раней у гэтым годзе зарплаты па рашэнні ўлад былі паднятыя ў канцы красавіка з 300 тыс. да мільёна балівараў, а агульная мінімальная сума выплат кожнаму работніку — да 2,55 млн.

Пры гэтым за адзін даляр ЗША на чорным рынку ў Венесуэле ў цяперашні час прапануюць за 2,8 млн балівараў.

Паводле апошніх ацэнак венесуэльскага Цэнтра дакументавання і сацыяльнага аналізу, кошт набору прадуктаў для сям'і з пяці чалавек у маі перавысіў 220 млн балівараў. Гэта на 119 млн больш, чым у красавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0