21.06.2018 / 09:46

Беларускі хакеіст Ілля Шынкевіч адмовіўся ад роднай зборнай, каб гуляць у клубе з Падмаскоўя 10

28-гадовы беларускі хакеіст Ілля Шынкевіч падпісаў кантракт з падмаскоўным «Віцязем». Летась ён выступаў за мінскае «Дынама».

Афіцыйны сайт «Віцязя» ўдакладняе, што Шынкевіч не будзе лічыцца легіянерам, бо мае расійскі пашпарт. Гэтыя абставіны аўтаматычна становяцца перашкодай для выступу хакеіста за зборную Беларусі.

Шынкевіч гуляў на чэмпіянатах свету 2013, 2015 і 2017 гадоў, аднак нічым не адзначыўся. Агулам ён правёў за зборную 28 матчаў, у якіх закінуў 3 шайбы.

БЮ

0
Василий / Адказаць
21.06.2018 / 10:00
мо у яго 2 пашпарты?
12
Орк / Адказаць
21.06.2018 / 10:40
Это бизнес ,и не более того!!... кто-то едет за океан а кто-то наоборот и получает паспорт РБ.... У спортсменов спортивный цикл не такой уж и большой...надо успеть срубть $$$ что бы обеспечить свою жизнь после завершения карьеры
9
Сенатор Макей / Адказаць
21.06.2018 / 11:13
Создайте в стране условия чтобы из нее не убегали люди.

Не можете создать? Тогда молчите.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру