21.06.2018 / 10:40

У Віцебску паставілі помнік самаму высокаму чалавеку ў свеце ФОТА 3

Фота Юрыя Шэпелева

20 чэрвеня ў Віцебску паставілі скульптуру Фёдара Махнова, якога лічаць самым высокім чалавекам у свеце.

Афіцыйна скульптура называецца «Віцебскі волат» і лічыцца манументальна-дэкаратыўнай. Але побач на валуне ўмацавалі інфармацыйную дошку, дзе сказана, што гэта Махноў і указаны гады жыцця волата з Віцебскай губерні.

Скульптурная выява Фёдара Махнова аўтарства Івана Казака выканана ў натуральную велічыню, пры гэтым узяты максімальны рост — 285 сантыметраў. Разам з цыліндрам вышыня статуі дасягае 312 сантыметраў.

5
Anarkisto / Адказаць
21.06.2018 / 11:07
А чаму селянiн у цылiндры? Гэта была звычайная сялянская адзежа?
0
Чытач настаўнік / Адказаць
21.06.2018 / 15:18
А па якім адрасе? Заўтра буду ў Віцебску - хацеў бы наведаць.
0
Ingwar / Адказаць
21.06.2018 / 19:39
Чытач настаўнік,  за Ратушай, у скверыке Маякоўскага з баку вул. Суворава.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру