21.06.2018 / 11:46

Альфа-Банк выкупіў «Хоўм Крэдыт»

Акцыянеры Альфа-Банка завяршылі здзелку па куплі 100% акцый у статутным фондзе ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Хоўм Крэдыт» у міжнароднай групы «Хоўм Крэдыт». Угода была папярэдне ўзгоднена з Нацыянальным банкам і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі

Стратэгія далейшай працы ААТ «НКФА «Хоўм Крэдыт» пасля змены акцыянераў будзе вызначана і ўзгоднена з Нацыянальным банкам у найбліжэйшы час.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру