У пятніцу ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём па ўсходзе — кароткачасовыя навальнічныя дажджы, у асобных раёнах моцныя залевы. Пры навальніцах месцамі моцны шквалісты вецер.
Удзень будзе +17.. + 22°С; цяплей будзе па ўсходзе — +23.. + 28°С.
У Мінску раніцай моцны дождж.
У суботу днём на заходнюю частку краіны распаўсюдзіцца няўстойлівая паветраная маса з Балтыкі. Днём — дажджы, раніцай і днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе моцныя дажджы. Месцамі навальніцы.
Ноччу +6.. + 12°С, па паўднёвым усходзе да + 14°С, максімальная днём +13.. + 19°С, па паўднёвым захадзе да + 21°С.
24 чэрвеня краіна застанецца пад уплывам франтальных сістэм. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Максімальная тэмпература днём +14.. + 21°С.