21.06.2018 / 21:18

Бізнэсмен Ізраілевіч — «Нашай Ніве»: Не мучцеся, размаўляйце па-руску! 100

У Рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся Аркадзь Ізраілевіч — той самы бізнэсмен, што выступае нефармальным адвакатам гаспадароў рэстарана ў Курапатах. Прадпрымальнік працягвае публічную пікіроўку з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, старшынёй Таварыства беларускай мовы Аленай Анісім.

Аркадзь Ізраілевіч.

Чытайце: «Не трэба рабіць з мяне вылюдка», — бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч кажа, што не звязаны з рэстаранам у Курапатах

Спачатку бізнэсмен звязаў асобу Анісім з газетай «Новы час» і выказаў ёй прэтэнзіі што да апублікаванага расследавання пра ўласнікаў рэстарана «Паедзем паядзім». «Навошта вы спрабуеце сабраць да кучы як мага больш габрэяў і стварыць у нашай краіне нейкую сіянісцкую змову?», — задаўся пытаннем Ізраілевіч.

Алена Анісім катэгарычна адмяла яго абвінавачванні і папрасіла пакінуць яе ў спакоі.

Тым не менш Ізраілевіч захацеў асабіста паразмаўляць з ёй. Ён чамусьці меркаваў, што Анісім — заснавальніца яшчэ і «Нашай Нівы», таму запатрабаваў у Рэдакцыі яе кантакт.

Звяртае на сябе ўвагу парада, якую Ізраілевіч пакінуў сакратарцы «Нашай Нівы», якая адказвала на званок і, натуральна, камунікавала з ім па-беларуску: «Не мучцеся, размаўляйце па-руску».

NN.by

9
Виталь А. / Адказаць
21.06.2018 / 12:00
Брыдка глядзець на гэткія прыніжэнні бізнесоўца. 
5
Беларус з-за мяжы / Адказаць
21.06.2018 / 12:03
Так он еще и рускомирский шовинист.
4
Добры Дзень / Адказаць
21.06.2018 / 12:03
Шлімазл
Паказаць усе каментары/ 100 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру