president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў ролю еўракамісара па палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханэса Хана ў нармалізацыі адносін Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта ён заявіў 21 чэрвеня на сустрэчы з Ё.Ханам у Мінску, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў еўракамісару «за ўдзел у палітычным, эканамічным развіцці Беларусі». «Ваша роля значная, перш за ўсё таму, што асноўныя нашы партнёры — Еўрапейскі саюз і Расія, — сказаў ён. — У тым, што ў нас працягваецца нармалізацыя адносін, і, напэўна, яны выйшлі на нейкі ўзровень стабільнасці — вялізная ваша заслуга».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць таго, што ЕС — найбліжэйшы сусед Беларусі. «А з суседзямі, паколькі яны ад бога, трэба сябраваць, выбудоўваць партнёрскія адносіны. Дык вось, мы ні ў якім разе не спяшаліся, не абяцалі вам таго, чаго мы не можам зрабіць. Вы прыглядаліся да нас, мы прыглядаліся да Еўрапейскага саюза, — працягнуў кіраўнік дзяржавы. — і ў сілу трансфармацый і ў нас, і ў вас мы прынялі рашэнне, што нядобра нам глядзець адзін на аднаго праз агароджу і жыць, коса пазіраючы адзін на аднаго. мы вырашылі ісці насустрач адзін аднаму, аднаўляць сяброўскія, партнёрскія адносіны».

«Мы не прасіліся ў Еўрасаюз, але мы хацелі б, каб у нас з ЕС былі такія адносіны, якім бы, можа быць, зайздросцілі нават краіны ЕС. І калі Еўрапейскі саюз на гэта гатовы, мы свой шлях гатовыя прайсці», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0