21.06.2018 / 12:25

У Гомелі на дзяўчынцы, якая ставіла чайнік на пліту, загарэлася майка

У Савецкім раёне Гомеля адбылася трагедыя: 12-гадовая дзяўчынка атрымала 30% апёкаў цела, калі запальвала канфорку пад чайнікам, але выпадковы агонь перакінуўся на адзенне — загарэлася майка. Пра здарэнне паведаміў гомельскі гарадскі часопіс «Белка».

Полымя ўдалося збіць, але на шыі, грудзях і руцэ ўтварыліся тэрмічныя апёкі. Пашкоджана 30% паверхні цела.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру