21.06.2018 / 14:53

Lenta.ru: Культурная палітыка беларускіх улад прымушае беларусаў браць зброю ў рукі і змагацца ва Украіне супраць «рускага свету» 23

Папулярнае расійскае выданне Lenta.ru напісала матэрыял пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на ўсходзе Украіны як на баку украінскай дзяржавы, так і на баку так званых «народных рэспублік».

Фота: Сяргей Грыц, AP.

Расійскае выданне піша, што актыўны ўдзел беларусаў ва ўзброеным канфлікце пачаўся з вясны 2014 года, але фактычна беларусы былі актыўнымі ўдзельнікамі ўкраінскіх падзей яшчэ з часоў Майдана. У якасці прыкладу такога ўдзела беларусаў расійскі журналіст узгадвае Міхаіла Жызнеўскага.

Але сапраўды масавы прыток беларусаў пачаўся ўвесну 2014 года, калі на ўсходзе Украіны пачаліся вайсковыя дзеянні.

Lenta.ru узгадвае словы прадстаўніка МУС Беларусі Мікалая Карпянкова, які казаў пра 734 грамадзян Беларусі, якія правяраюцца на найміцтва.

Расійскае выданне прызнае, што ваююць беларусы і на баку так званых «народных рэспублік», і нават у большай колькасці, чым на баку Украіны. Але беларусы, якія ваююць на баку Украіны, больш публічныя і адкрытыя, таму пра іх дзейнасць больш вядома СМІ і грамадству. Гэта аўтары тлумачаць тым, што ўсе добраахвотнікі баяцца праблем з беларускім законам, але калі добраахвотнікі на баку так званых «днр» і «лнр» у перспектыве збіраюцца вяртацца ў Беларусі, то добраахвотнікі ўкраінскіх узброеных структур свядома не збіраюцца вяртацца ў Беларусь у бліжэйшы час, таму яны і не баяцца свяціцца ў медыя.

Да таго ж, беларускія добраахвотнікі ў складзе ўзброеных сіл Украіны ўсяляк акцэнтуюць і падкрэсліваюць сваю беларускасць, у той час як баевікі так званых «днр» і «лнр» адчуваюць сябе хутчэй часткай «рускага свету». Прарасійскія добраахвотнікі з Беларусі не маюць уласнай сімволікі, не гуртуюцца па нацыянальнай прыкмеце і проста імкнуцца не «свяціцца» ў медыя.

«З-за гэтага ў звычайнага назіральніка можа скласціся ўяўленне, што ўраджэнцы Беларусі ў гэтай вайне змагаюцца пераважна на баку Украіны»,

— піша Lenta.ru.

Расійскае выданне піша, што асноўная матывацыя тых, хто ваюе на баку Украіны — барацьба з расійскай агрэсіяй на далёкіх подступах, таму што калі Расію не спыніць ва Украіне, яна рана ці позна захопіць і Беларусь.

«За 20 гадоў, не без удзелу дзяржаўнай прапаганды, у Беларусі вырасла цэлае пакаленне, асобныя прадстаўнікі якога бачаць сэнс жыцця ў барацьбе з Рускім светам і расійскай пагрозай. Прычым, са зброяй у руках»,

— піша Lenta.ru.

Таксама расійскае выданне звяртае ўвагу на розніцу ў падыходах праваахоўнай сістэмы да добраахвотнікаў. Калі ўдзельнікаў бандфармаванняў на баку так званых «днр» і «лнр» судзяць за найміцтва, то праўкраінскіх беларусаў-добраахвотнікаў судзяць па іншых артыкулах. Гэта звязана з тым, што беларускія добраахвотнікі ў складзе ўзброеных сіл Украіны фармальна не з'яўляюцца добраахвотнікамі і маюць афіцыйны статус, у адрозненне ад беларусаў, якія ваююць за так званыя «народныя рэспублікі».

«І няма асаблівых сумненняў у тым, што рэпрэсіі супраць беларускіх байцоў працягнуцца: заявы прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска відавочна пра гэта кажуць»,

— упэўнена расійскае выданне.

Lenta.ru мяркуе, што, калі Лукашэнка казаў пра неабходнасць знішчэння баевікоў, якія ваююць супраць украінцаў, ён рабіў гэта абсалютна шчыра, таму што кіраўнік Беларусі не зацікаўлены ў паражэнні Украіны.

«Падзенне ўкраінскай дзяржаўнасці ўспрымаецца беларускім лідарам як вялікая пагроза ўсяму постсавецкаму светапарадку, у рамках якога Лукашэнка амаль чвэрць стагоддзя захоўвае самадзяржаўніцкую ўладу»,

— піша Lenta.ru.

Расійскае выданне ўпэўненае, што ціск на беларускіх «апалчэнцаў Данбаса» будзе працягвацца, бо яны — ворагі як дзяржавы, так і апазіцыйнай часткі грамадства.

Lenta.ru лічыць, што гэта з'яўляецца вынікам культурнай палітыкі беларускіх улад, якія нібыта культывуюць нацыяналізм:

«У Беларусі істотна прыбавілася людзей, якія гатовыя браць у рукі зброю і ехаць за мяжу, каб спыніць рускі свет на далёкіх подступах. І можна не сумнявацца, што пры захаванні цяперашніх тэндэнцый у дзяржаўнай ідэалогіі, іх колькасць будзе толькі павялічвацца».

ММ

57
Мнение / Адказаць
21.06.2018 / 15:05
Ага ага. Я сейчас куда не посмотришь все вокруг за Россию болеют на Чемпионате Мира. Вот вам и противостояние русскому миру
5
увы / Адказаць
21.06.2018 / 15:36
за лднр только выродки(ну или вырожденцы если так нравится...хоть выродки более точное слово, выродился , ушел из рода. выродок.) могут воевать. те кто отказались от отца-матери и своего народа.  т.н. русский мир, это секта неонацистов. у них как и  у гитлера, один народ, один язык. остальных уничтожать .только если гитлер говорил про немцев, то русскомирцы готовы любого русским назвать,  кто предаст свой народ и будет исполнять приказы кремля. исторически такого народа никогда не было, это как известно новодел большевиков, сначала переименовали великороссов. а потом стали по степени русификации и  ассимиляции и даже не славян туда вписывать.  т.е. т.н. русские везде чужаки без исторических  прав, отсюда и агрессия такая.
т.е. за лднр только те, кто предали свой народ и других там нет.
3
Михаил / Адказаць
21.06.2018 / 15:49
Мнение , а я сейчас как не посмотрю,то всем до одного места на этот футбол,не говоря уже за кого болеть! 
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру